Фота са старонкі Юліі Укантакце.

Фота са старонкі Юліі Укантакце.

Праваахоўныя органы праводзяць праверку па факце смерці 23-гадовай жыхаркі Гродна пасля перанесенай пластычнай аперацыі ў адным з буйных мінскіх камерцыйных медыцынскіх цэнтраў.

Паводле звестак БелаПАН, рынапластыка была праведзена ў канцы сакавіка, пасля чаго пацыентка трапіла ў кому, і знаходзілася ў гэтым стане каля чатырох тыдняў. Смерць наступіла 23 красавіка.

Як паведамляе тэлеканал АНТ, дзяўчыну спрабавалі выратаваць медыкі 4-й мінскай клінічнай. Юлія Кубарава была адзінай дачкой у бацькоў.

АНТ прыводзіць словы родных дзяўчыны, якія сцвярджаюць, што аперацыя доўжылася амаль тры гадзіны — замест неабходных 1,5-2 гадзін.
Нібыта хірург з'ехаў адразу пасля аперацыі, анестэзіёлаг зазірнуў да дзяўчыны ў палату, патлумачыўшы, што будзіць яе не трэба — прачнецца сама. І таксама пакінуў ўстрывожаных бацькоў дзяўчыны. Ноччу медсястра цэнтра, не бачачы паляпшэння стану пацыенткі, выклікала лекараў, і дзяўчыну даставілі ў рэанімацыю 4-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска.

Юлія скончыла факультэт Візуальнага дызайну і медыя ЕГУ, працавала дызайнерам. На старонцы дзяўчыны Укантакце змешчаны дзясяткі спачуванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?