Кот Лазарус.

Кот Лазарус.

Кот Лазарус.

Кот Лазарус.

Кот Лазарус.

Кот Лазарус.

Кінутае людзьмі кацяня Лазарус з ікламі, якія нагадваюць зубы вампіра, шэсць месяцаў не магло знайсці сабе дом. Жывёліну прытуліла педагог з ЗША, піша pixanews.com.

Па словах Сіндзі Чамберс (Cindy Chambers), выкладчыцы з дзяржаўнага універсітэта Істэрн Тэнэсі, яна ішла па адной з вуліц Джонсан-сіці, штат Тэнэсі, і яе ўвагу прыцягнула ціхае мяўканне. Падышоўшы бліжэй, яна ўбачыла параненага шэрага ката з незвычайнай пыскай.

«Мне было вельмі шкада Лазаруса: ён быў галодны і зусім замёрз, — успамінае жанчына. «Калі я ўпершыню яго ўбачыла, мне адразу ж захацелася ўзяць кацяня на рукі і ніколі больш не адпускаць».

Па словах Чамберс, яна неаднаразова дапамагала жывёлам знайсці новы дом, але кінуты на волю лёсу Лазарус настолькі захапіў яе, што яна вырашыла пакінуць яго ў сябе.

«Я адразу ж зразумела, што Лазарус — незвычайны кот і яму патрабуецца асаблівы догляд. Ніхто, акрамя мяне, не змог бы яму дапамагчы, — падзялілася выкладчыца. — Перш за ўсё я паказала яго знаёмаму ветэрынару. 10-месячнае кацяня выжыла і добра сябе адчувае.

Як аказалася, падабенства ката з персанажам легендарнага рамана Брэма Стокера было выклікана распаўсюджанай хваробай, вядомай як ваўчыная пашча (разрыў, расколіна ў сярэдняй частцы нёба, якая ўзнікае з прычыны незарошчвання двух паловаў нёба ў перыяд эмбрыянальнага развіцця).

Клапатлівая Чамберс прызналася, што кожны дзень дзесяткі людзей пішуць яе кату пасланні ў сацыяльнай сетцы Facebook і перадаюць лісты са словамі захаплення. На думку жанчыны, гісторыя Лазаруса павучальная.

«Кім бы мы ні былі, усе мы розныя, і кожны з нас унікальны», — лічыць Сіндзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?