1 мая ў Беларусі штомесячны бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах у цэнах сакавіка 2013 года складзе 974 тыс. рублёў. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 319 ад 29 красавіка, паведамляе прэс-служба ўрада.

Перыяд дзеяння новага БПМ — з 1 мая па 31 ліпеня. Папярэдні нарматыў дзейнічаў з 1 лютага па 30 красавіка і складаў 924 тыс. рублёў. Такім чынам, БПМ узрос на 5,4%.

Для працаздольнага насельніцтва БПМ з мая складзе 1 млн. 74 тыс. 680 рублёў, для пенсіянераў — 803 тыс. 370 рублёў, для дзяцей да трох гадоў — 846 тыс. 110 рублёў, для дзяцей ад трох да шасці гадоў — 1 млн. 79 тыс. 730 рублёў, для дзяцей ад шасці да 18 гадоў — 1 млн. 93 тыс. 130 рублёў, для дзяцей-студэнтаў — 975 тыс. 200 рублёў.

З павышэннем БПМ таксама з мая павялічацца памеры працоўных мінімальных і сацыяльных пенсій, надбаўкі і павышэнні да пенсій асобных катэгорый пенсіянераў, а таксама памеры некаторых відаў дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, і іншых дапамог.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?