Жанчына выйшла на вуліцу, пакуль яе дзіця, якому 1 год і 4 месяцы, мірна спала ў ложку.

Калі жанчына вярнулася – убачыла ў доме задымленне. Яна кінулася да суседа па дапамогу. Разам яны ўвайшлі ў дом, забеглі ў пакой, дзе спала дзіцяці і ўбачылі, што тут ужо полымя, а дым пад столлю.

Маці схапіла сваё дзіця і вынесла на вуліцу. Мужчына ж паспрабаваў затушыць агонь, але не атрымалася, і яны выклікалі МНС.

У пажары ніхто не пацярпеў.

Хутчэй за ўсё ён адбыўся з-за кароткага замыкання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?