Юля з дачкой пераходзіла чыгуначныя шляхі і абедзьве трапілі пад цягнік. Акалічнасці здарэння невядомыя. Жанчына жыла ў аграгарадку Лошніца, што побач з Барысавам.

«Яна была разумнай і добрай. Часам наіўная... Але добрыя людзі заўсёды наіўныя. А яшчэ яна была абсалютным дзіцём, якое не паспела стаць дарослым. Была цудоўнай сяброўкай», — напісала знаёмая дзяўчыны на яе старонцы ў сацыяльных сетках.

У міліцыі кажуць, што інцыдэнт адбыўся ў светлы час сутак.

Жыхары Лошніцы шакаваныя гэтымі смерцямі. Яны ведалі 28-гадовую Юлію і яе 8-гадовую дачку Алёну.

«Я не надта добра знаёмая была з ёй, але і так ведала толькі са станоўчага боку, — расказала жыхарка вёскі Таццяна. — Дачка ў яе была ад першага шлюбу. А сын Кірыла, ён толькі 8 месяцаў таму нарадзіўся, — ад другога».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?