Заўтра нацыянальная зборная Беларусі правядзе на ім сваю першую гульню — з чэхамі.
Міжнародная ініцыятыва «Беларуская нацыянальная памяць» заклікала беларусаў Швецыі і суседніх краін падтрымаць нашу каманду бел-чырвона-белымі сцягамі.

Усе матчы групавой стадыі беларусы правядуць у Стакгольме.

3 мая — стартавы матч з чэхамі, 5 мая — са славенцамі, 6 мая — са шведамі, гаспадарамі турніру. 10 мая — з канадцамі, 11-га — з нарвегамі, 13-га — з датчанамі, 14-га — са швайцарцамі.

Сябры «Беларускай нацыянальнай памяці» выязджаюць у Швецыю падтрымоўваць нашых спартоўцаў на трыбунах, паведамляе арганізацыя ў сваім звароце і запрашае беларусаў Швецыі ды іншых краін далучацца. «Жыве Беларусь!» — піша БНП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0