Парушэнні заканадаўства выяўлены Камітэтам дзяржкантролю пры праверцы Лельчыцкага райспажыўтаварыства.

У ходзе праверкі ўстаноўленыя і спыненыя факты сістэматычнага водпуску з цэха паўфабрыкатаў райспажыўтаварыства ва ўстановы адукацыі для арганізацыі харчавання дзяцей у школах і дашкольных установах пратэрмінаваных паўфабрыкатаў.

Так, ва ўстановы адукацыі раёна са студзеня па кастрычнік 2012 года было адгружана 4,5 т пратэрмінаваных мясных паўфабрыкатаў і катлетнага мяса больш чым на 250 млн. рублёў, а за студзень—люты 2013 года — 0,4 т на 25,9 млн. рублёў. Акрамя таго, у 12 рознічных гандлёвых аб'ектах райспажыўтаварыства з 18 правераных устаноўлены розныя парушэнні заканадаўства: продаж тавараў з закончанымі тэрмінамі прыгоднасці, адсутнасць цэннікаў на таварах і іншыя парушэнні.

Па выніках праверкі Камітэтам дзяржкантролю вобласці за гэтыя і іншыя парушэнні да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнутыя 16 службовых асоб райспажыўтаварыства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?