Двухгадовы мараторый уведзены на выкарыстанне клоціянідзіну ды імідаклопрыдому, які вырабляла нямецкая фірма Bayer, ды ціметаксаму швейцарскай фірмы Syngenty.

Гэта пастанова была прынята згодна доследаў па негатыўнаму ўздзеянню трох неанікатыноідаў на меданосных пчол . Цяпер гэтыя рэчыва могуць выкарыстоўвацца толькі для абароны раслін, якія не апыляюцца пчоламі, а таксама згаданыя пестыцыды не павінны ўжывацца для абароны такіх культур, як кукуруза, рапс і сланечнік.

Неанікатыноіды з'яўляюцца рэчывам, падобным да нікатыну. Яны распыляюцца на насенне і трапляючы у галаўны мозг насякомых, паралізуюць ды забіваюць апошніх.

Сусветны рынак для гэтай групы пестыцыдаў ацэньваецца амаль у 2 млрд еўра ў год. Вытворцы пагражаюць жахлівым голадам: быццам без неанікатыноідаў пацерпяць фермеры.

Неанікатыноіды знаходзяць таксама і на тэрыторыі ЗША, дзе на працягу некалькіх гадоў, гінуць пасекі. Амерыканскія пчаляры і «зялёныя» скардзяцца на федэральнае агенцтва абароны асяроддзя, якая дасюль не выдала адпаведнай забароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?