У выніку голаду ў Самалі ў 2010-2012 гадах у гэтай краіне загінулі каля 260 тысяч чалавек, палова з іх - дзеці да пяці гадоў, гаворыцца ў дакладзе Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (ФАО) і амерыканскай арганізацыі Сістэма ранняга папярэджання аб небяспецы голаду (FEWS Net).

Колькасць ахвяр вышэйшая, чым падчас голаду ў Самалі ў 1992 г., калі загінулі 220 тысяч чалавек.

Прычынай голаду ў Самалі як правіла становіцца засуха, сітуацыю таксама пагаршае ўзброены канфлікт у краіне.

Гэта быў самы страшны голад у Самалі за апошнія 25 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?