Начны выгляд "Прэзідэнт-гатэля"

Начны выгляд "Прэзідэнт-гатэля"

Гатэль днём.

Гатэль днём.

Пяцізоркавы сертыфікат ужо атрыманы.

Пяцізоркавы сертыфікат ужо атрыманы.

Рэстаран на першым паверсе.

Рэстаран на першым паверсе.

Самы недарагі нумар - $330

Самы недарагі нумар - $330

Ванны пакой "Прэміума".

Ванны пакой "Прэміума".

Інтэр'еры прэзідэнцкага нумару

Інтэр'еры прэзідэнцкага нумару

Інтэр'еры прэзідэнцкага нумару.

Інтэр'еры прэзідэнцкага нумару.

Прэзідэнцкае люстэрка.

Прэзідэнцкае люстэрка.

Прэзідэнцкая душавая кабінка.

Прэзідэнцкая душавая кабінка.

Аляксандр Лукашэнка ўзяў удзел у цырымоніі адкрыцця «Прэзідэнт-гатэля».
«Добрая, прыстойная гасцініца», — падсумаваў ён. Рэканструкцыя будынку працягвалася два з паловай гады. Цяпер гасцініца будзе лічыцца адной з самых прэстыжных у сталіцы. «Наша Ніва» сабрала некалькі цікавых фактаў пра новабуд.

Былая «Кастрычніцкая»

«Прэзідэнт-гатэль» паўстаў на месцы савецкай гасцініцы «Кастрычніцкая». Ён знаходзіцца на рагу вуліц Энгельса і Кірава, насупраць рэзідэнцыі кіраўніка дзяржавы.

«Кастрычніцкая» была пабудаваная ў 1980, аднак яе вырашылі знесці цалкам і ўзводзіць будынак з нуля.

Гатэль будзе пяцізоркавым. Гэта трэцяя гасцініца такога кшталту ў краіне. Папярэднікамі былі камунальная «Еўропа» і турэцкая «Краўн Плаза».

Належыць Кіраўніцтву справамі

Замоўцам рэканструкцыі стала РУП «Гатэль «Мінск», якое, у сваю чаргу, уваходзіць у структуру Кіраўніцтва справаў прэзідэнта. Той жа ўласнік у сталічных гатэляў «Планета» і «Юбілярная».

А вось будавала «Прэзідэнт-гатэль» турэцкая кампанія «Эмсаш Іншаат Турызм Тыджарэт ве Санайі».

Туркі і далі грошы на рэканструкцыю гасцініцы, праўда, толькі ў крэдыт. 85% кошту заплаціў тамтэйшы «Цюрк Эксімбанк», а рэшту даклаў «Беларусбанк».
Крэдыт давядзецца вярнуць да сярэдзіны 2018.

Цэны

У новым гатэлі будзе 154 нумары. Цэны на пражыванне не надта адрозніваюцца ад астатніх сталічных элітных гатэляў. Напрыклад,

у «Прэзідэнце» за аднапакаёвы пакой класа “прэміум” давядзецца заплаціць $330.
У «Еўропе» – на $10 танней.

Двухпакаёвы люкс у новым гатэлі абыдзецца ў $510, на $60 танней, чым у «Еўропе».

Прэзідэнцкі нумар

Самы дарагі, вядома ж, «прэзідэнцкі люкс». За ноч у ім папросяць ажно $2430!
Гэта як мінімум на траціну даражэй, чым у пяцізоркавых канкурэнтаў.
«Гэты ўнікальны для нумар размяшчаецца на 11-м паверсе і мае выдатны панарамны від на горад, -
рассыпаецца ў кампліментах сайт «Прэзідэнт- гатэля». – Агульная плошча нумара складае амаль 500 м². Уся мэбля выканана па індывідуальным праекце. У нумары ёсць шыкоўная гасціная з кабінетам плошчай 100 м², тры спальні з прылеглымі да іх гардэробнымі пакоямі. У кожнай з спальняў ёсць ванны пакой з шкляной мазаікай на сценах, падагрэвам падлогі, гідрамасажам, душавой кабінай для рэлаксацыі з хроматэрапіяй».
Таксама кліентам прапануецца саўна з басейнам і джакузі, а таксама персанальны ліфт.

Тры рэстараны

У гатэлі адначасова запрацуе тры рэстараны – «Нацыяналь» і «Сталіца» на першым паверсе, а таксама панарамны «Алімп», – пяць бараў і чатыры банкетныя залі.

Для правядзення канферэнцый прадугледжаны кангрэс-хол на 600 месцаў, а таксама некалькі драбнейшых залаў на 135 месцаў.

У дадатковых карпусах адкрыюцца SPA-і фітнес-цэнтры з плавальнымі басейнамі і саунамі, а таксама начны клуб.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?