Супрацоўнікі Фрунзенскага РУУС Мінска шукаюць без вестак зніклую Галіну Эдвардаўну Ярук, 1965 года нараджэння. Яшчэ 15 снежня мінулага года яна пайшла з дому і да гэтага часу пра яе нічога не вядома.

Як мяркуюць супрацоўнікі крымінальнага вышуку, Галіна Эдвардаўна Ярук магла свядома сысці з дома. Магчыма для таго, каб пакончыць з сабой у сувязі з цяжкай стадыяй хваробы.

Прыкметы: на выгляд 48 гадоў, рост 160-174 см, сярэдняга целаскладу, плечы апушчаныя, твар авальны, вочы карыя, валасы сівыя, кароткія, голас глухі, памер ног (абутку) 38-39.

Асаблівыя прыкметы: маецца радзімая пляма на грудзях крыху ніжэй шыі.

Была апранута: шэрая шапка, пухавік фіялетава-шэрага колеру да каленяў, чорныя штаны, кофта леапардавага колеру, майка белага колеру, чорныя боты.

Усіх, хто што-небудзь ведае пра месцазнаходжанне Галіны Эдвардаўну Ярук ці яе лёс, супрацоўнікі крымінальнага вышуку просяць паведаміць пра сябе.

Кантактны тэлефон: 8-017-213-08-32.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?