У аўторак і сераду у Менску ды Полацку пройдуць прэзентацыі чарговага тома серыі «Гарадзенская Бібліятэка» кнігі «Зоська Верас. Я помню ўсё»

7 мая ў Менску па адрасе: Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (чытальная заля), вул. Кірылы і Мефодзія, 4. Удзел бяруць: укладальнік кнігі Міхась Скобла, Адам Мальдзіс, Арсень Ліс, дырэктарка архіву-музея Ганна Запартыка. Пачатак а 17.00, уваход вольны.

8 мая прэзентацыя кнігі адбудзецца ў Полацку ў гарадскім Цэнтры рамёстваў і нацыянальных культур.

Пачатак а 17-й гадзіне. Уваход вольны.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?