Хрыстос уваскрос!
Чаму Ўваскрашэнне – найвялікшае свята? Бо гэта перамога Жыцця над смерцю. Перамога Дабра і Любові, якую ўвасабляе Бог, над злом і нянавісцю, якія ўвасабляе Д'ябал.
Які ён, Д'ябал? Для некага ён - як Вялікі чырвоны дракон Уільяма Блэйка, для некага - іншая пачвара.
Але ж ён можа выглядаць і не пачварным. Падобным да чалавека. Проста з барадой. Ці проста з вусамі.Так што пытанне не ў тым, які ён, а ў тым, хто ён? Злодзей? Забойца? Клятваадступнік?.. І тое, і другое, і трэцяе, але вось што кажа Хрыстос вучням сваім:
«Д’ябал - хлус і бацька хлусні». Гэтыя словы Хрыста чамусьці рэдка ўспамінаюць сёння нават у храмах нашых...
Усіх, хто ў краіне хлусні, дзе валадарыць д’ябал, стаіць за праўду - з Вялікаднем!