Выпадак здарыўся позна вечарам у суботу, 4 мая. Мужчына зваліўся ў катлаван глыбінёй 10 метраў станцыі метро «Малінаўка», якая зараз будуецца на скрыжаванні прасп. Дзяржынскага і вул. Ясеніна. Ён абапёрся на агароджу катлавана.

Ратавальнікі спусціліся ўніз і на насілках пры дапамозе вяроўкі вынялі пацярпелага на паверхню, пасля чаго перадалі ў машыну хуткай дапамогі.

З дыягназам: спалучаная траўма, чэрапна-мазгавая траўма, пералом правага перадплечча, пералом сківіцы, закрытая траўма грудной клеткі дастаўлены ва ўстанову ў Бальніцу хуткай дапамогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?