Міністэрства аховы здароўя Беларусі ў сувязі са смерцю Юліі Кубаравым пасля пластычнай аперацыі ў «Экамедсервісе» да канца мая правядзе праверкі ўсіх медыцынскіх цэнтраў.
Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр аховы здароўя Васіль Жарко.

«Мною прызначаныя праверкі ўсіх медыцынскіх цэнтраў на аказанне анестэзіёлага-рэанімацыйных відаў дапамогі, хірургіі, акушэрства і гінекалогіі, г.зн. там, дзе ёсць хірургічнае ўмяшанне. Гэта праца павінна быць праведзена за май. У канцы месяца мы будзем ведаць, як наладжана работа ва ўсіх цэнтрах», - сказаў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?