Пажарныя, якія прыбылі да месца здарэння пасля 23:00, пабачылі, што будынак гарэў адкрытым полымем, абрынуўся дах. Пажар быў ліквідаваны ў 0.35.
Трагедыі пазбегнуць не ўдалося:
загінулі дзяўчаткі 2006 і 2008 года нараджэння, хлопчык 2010 нараджэння, іх маці 1983 года нараджэння.Бацька быў на працы. Сям'я характарызавалася са станоўчага боку, у 2012 г. прымала ўдзел у раённым конкурсе шматдзетных сем'яў.
У выніку пажару дом цалкам выгараў знутры, знішчаны дах, згарэў таксама хлеў, пашкоджаны аўтамабіль.
Высвятляюцца прычыны трагедыі, разглядаецца адразу некалькі версій:кароткае замыканне электраправодкі, пакінутыя без нагляду ўключаныя электрапрыборы, дзіцячае свавольства з агнём і нават падпал.
