Хакеісты «Таронта» прайгралі дома «Бостану» ў трэцім матчы першага раўнда Кубка Стэнлі і дазволілі суперніку выйсці наперад у серыі (1:2).

«Таронта» прайграла сёння ноччу «Бостану» з лікам 2:5.

Гэта быў першы матч у Кубку Стэнлі, праведзены ў Таронта, за 9 гадоў.

Міхаіл Грабоўскі гуляў у другім звяне разам з расіянінам Мікалаем Кулеміным і амерыканцам Джэймсам ван Рымсдайкам, правёў на лёдзе 16 хвілін 36 секундаў (20 змен), выканаў 3 кідкі ў створ варот, а яшчэ 1 стрэл заблакавалі супернікі. Беларус таксама ужыў 1 сілавы прыём, заблакаваў 2 непрыяцельскія кідкі, выйграў 11 з 20 укідванняў і завяршыў паядынак з паказчыкам карыснасці «-2».

Наступныя матчы серыі, якая працягнецца да 4 перамог, запланаваныя на 8 мая (у Таронта), на 10 мая (у Бостане) і, калі спатрэбіцца, на 12 мая (у Таронта) і 13 мая (у Бостане).

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?