Мяркуецца, што новая крыніца прыбытку дапаможа YouTube выйсці з залежнасці ад рэкламы, якая ў канцы мінулага году прынесла карпарацыі Google (уладальніку відэасэрвіса) 96% даходу, піша ўплывовая газета The Financial Times.
Нагадаем, сёлета Youtube дасягнуў 1 мільярда ўнікальных карыстальнікаў сайта. Атрымліваецца, што кожны сёмы жыхар планеты Зямля хаця б адзін раз на месяц заходзіць на відэасэрвіс.