Расійскія заўзятары з савецкімі сцягамі ў «Глобе».

Расейскі заўзятар з надпісам СССР на матчы Расея-Нямеччына.

Беларуса з бел-чырвона-белым сцягам выдвараюць з «Глоба».

На забарону беларускім заўзятарам прысутнічаць на матчах Чэмпіянату свету з бел-чырвона-белымі сцягамі зрэагавала шведская праваабарончая арганізацыя Ostgruppen. Вось што гаворыцца ў яе заяве.

«Рашэнне арганізатараў Чэмпіянату свету забараніць традыцыйны бел-чырвона-белы беларускі нацыянальны сьцяг абуджае вялікую ўвагу і абгрунтаваны гнеў у Беларусі. Безумоўна цікавай у гэтым сэнсе выглядае матывацыя Хакейнай федэрацыі, што яна, маўляў, не хоча бачыць на арэне палітычных сімвалаў.

Кіраўнік аргкамітэта чэмпіянату Тоні Вірэн растлумачыў рашэнне так: «Гэта быў сцяг, які не ёсць афіцыйным сцягам Беларусі, а прадстаўляе іншы рэжым. Гэта было палічана палітычным месіджам. Паводле правілаў Міжнароднай федэрацыі, якіх мы мусім прытрымлівацца, палітычная прапаганда на спартовай арэне недапушчальная. Таму гэты сцяг выдалілі з арэны».

Але ж пачакайце! Летась частка Чэмпіянату свету таксама праходзіла ў «Глобе» [арэна ў Стакгольме]. Адтуль паходзіць гэты здымак заўзятараў з савецкімі сцягамі [глядзі ў карцінках].

Напрошваецца натуральнае пытаньне: чаму гэты сцяг не быў забаронены? Хіба гэта не палітычны сімвал? Хіба ён не прадстаўляў «іншы рэжым»? І ці будзе ён зноў прымальны ў «Глобе» сёлета, калі Расія выйдзе ў фінальную фазу чэмпіянату? І як тады быць з заўзятарамі, якія носяць адзенне з надпісам «СССР»? Як вось гэтыя ў Хартвал-арэне ў Хельсінкі падчас учорашняга матчу зь Нямеччынай [глядзі ў карцінках]. Карацей, Хакейнай федэрацыі ёсць над чым падумаць!» — іранізуе Ostgruppen.

Старшыня Беларускай федэрацыі хакею Яўген Ворсін раней прызнаў, што людзі з бел-чырвона-белымі сцягамі выклікалі раздражненне беларускага боку.

Аляксандр Лукашэнка стварыў сабе вобраз выдатнага хакеіста, а таму хакей у Беларусі мае асаблівае, палітычнае значэнне. Мінскія ўлады ўклалі гіганцкія сродкі ў тое, каб дабіцца правядзення ў Мінску Чэмпіянату свету 2014 года. Ён адбудзецца перад наступнымі «прэзідэнцкімі выбарамі».

Міжнародная хакейная федэрацыя залежыць ад грошай ад расійскіх і беларускіх спонсараў хакея.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?