Уплывовы грузінскі парламентарый Гіві Таргамадзэ, што пражывае з лютага ў Літве, якога Расія абвінавачвае ў падбухторванні да беспарадкаў у гэтай краіне, плануе вярнуцца на радзіму,
піша Delfi.lt

Ён сцвярджае, што можа вярнуцца дадому, бо Інтэрпол выключыў са сваёй базы дадзеных просьбу Расіі аб яго затрыманні і вышуку, а Генпракуратура Літвы адхіліла просьбу Расіі аб яго экстрадыцыі. Гэта рашэнне пракурораў пацвердзіў Віленскі акруговы суд.

На прэс-канферэнцыі ў сойме Літвы ў аўторак Таргамадзэ выказаў радасць, што яму ўдалося абараніцца цывілізаванымі спосабамі. Усе абвінавачванні Расіі ён адкідае.

«Я не знаёмы з расійскімі апазіцыянерамі. Не з'яўлялася выпадку з імі сустракацца, знаёміцца, але з радасцю пазнаёміўся б», - сказаў грузінскі палітык. Таргамадзэ таксама закідалі сувязі з беларускай апазіцыяй.

У лютым Расія выдала ордар на арышт Таргамадзэ, абвінаваціўшы яго ў арганізацыі і фінансаванні масавых беспарадкаў у Расіі. У мінулым годзе падчас пратэставых акцый на вуліцы Масквы выйшлі каля 100 тыс. незадаволеных ўладамі людзей. Сам Таргамадзэ сцвярджае, што расійскія ўлады пераследуюць яго з прычыны яго палітычнай дзейнасці і вострай крытыкі ў адрас Масквы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0