Праектам указа «Аб некаторых пытаннях арганізацыі перавозак пасажыраў аўтамабілямі-таксі», падрыхтаваным Міністэрствам транспарту і камунікацый, прапаноўваецца адмяніць ліцэнзаванне ў сферы перавозак пасажыраў аўтамабілямі-таксі з увядзеннем допуску да гэтых перавозак на ўзроўні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, зыходзячы з функцый па арганізацыі названых перавозак.

Як паведамляе прэс-служба Мінтранса, допуск прапаноўваецца ажыццяўляць шляхам выдачы карты допуску на права выканання перавозак пасажыраў аўтамабілямі-таксі на кожны транспартны сродак, які выкарыстоўваецца ў якасці аўтамабіля-таксі, у парадку, устаноўленым Саветам міністраў. Прапанаваная карта допуску на кожны транспартны сродак заменіць спецыяльны дазвол (ліцэнзію) на перавозкі пасажыраў для таксі і раней дзейную ліцэнзійную картку. «Пры гэтым у выпадку выкарыстання ва ўстаноўленым парадку аўтамабільным перавозчыкам некалькіх транспартных сродкаў, выяўленне парушэнняў па адным аўтамабілю-таксі і нядопуск гэтага аўтамабіля да выканання перавозак (шляхам спынення дзеяння карты допуску) не пацягне спынення ў цэлым дзейнасці аўтамабільнага перавозчыка», — растлумачылі ў прэс-службе.

Паводле звестак Мінтранса, у Беларусі на рынку паслуг таксі задзейнічана прыблізна 16 тыс. легкавых аўтамабіляў, больш як 60% з іх маюць тэрмін эксплуатацыі звыш васьмі гадоў.
Згодна з вынікамі дзяржтэхагляду легкавых аўтамабіляў у 2012 годзе, пры першым аглядзе аўтамабіляў тэрмінам эксплуатацыі звыш 10 гадоў прыблізна 20% не адпавядалі патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?