«Дадзенае рашэнне грунтуецца на ацэнцы далейшага запаволення інфляцыі (у красавіку 2013 г. прырост спажывецкіх цэнаў чакаецца істотна ніжэйшым, чым у папярэднія месяцы), што абумоўлівае захаванне рэальных працэнтных ставак у эканоміцы на значным станоўчым узроўні, нягледзячы на зніжэнне іх намінальных значэнняў», -тлумачыць Нацбанк сваё рашэнне аб зніжэнні стаўкі рэфінансавання.

«Станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі разам са сталым перавышэннем прапановы замежнай валюты над попытам на яе на ўнутраным валютным рынку фарміруе ўмовы для ўстойлівасці беларускага рубля і нават яго ўмацавання, — адзначае Нацбанк. — На гэтым фоне высокая даходнасць рублёвых зберажэнняў істотна перавышае даходнасць дэпазітаў у замежнай валюце і стымулюе інтэнсіўны прырост тэрміновых рублёвых укладаў насельніцтва. За 4 месяцы 2013 іх аб’ём у банках павялічыўся на 7 трлн. рублёў».

Нацбанк абяцае «правядзенне ўзважанай працэнтнай палітыкі, своечасова рэагуючы на змяненне сітуацыі ў знешнім гандлі, рэальным сектары эканомікі і на фінансавых рынках, у мэтах падтрымання манетарнай стабільнасці ў краіне».

Узровень стаўкі рэфінансавання з пачатку года зменшыўся на 3 працэнтных пункта і з 17 красавіка складае 27% гадавых.

Нагадаем, за студзень-сакавік 2013 спажывецкія цэны ў Беларусі выраслі на 5,4%. Урад разлічвае ўтрымаць інфляцыю па выніках года ў межах 12%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?