Прынамсі тры чалавекі загінулі і некалькі лічацца зніклымі без вестак у выніку сутыкнення судна з дыспетчарскай вышкай у порце італьянскага горада Генуя. Частка вежы абрынулася ў ваду.

Па дадзеных інфармагенцтва Ansa, у момант аварыі ў ёй знаходзілася каля 10 чалавек. У порце пацвердзілі, што ў гэты час адны дыспетчары здавалі змену іншым, і ў вежы сапраўды было больш народу, чым звычайна.

Супрацоўнікі порта мяркуюць, што многія маглі быць параненыя абломкамі збудаванняў і апынуцца ў вадзе.

Паведамляецца, што сярод загінулых двое мужчын і трыццацігадовая жанчына.

Інцыдэнт адбыўся, калі кантэйнеравоз Jolly Nero, які рухаўся ў Месіну, выходзіў з порта Генуі. Прычыны аварыі пакуль няясныя.

Кантэйнеравоз Jolly Nero мае амаль 240 метраў у даўжыню і водазмяшчэнне звыш 40 тысяч тон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?