«Манчэстэр Юнайтэд» пацвердзіў, што галоўны трэнер каманды сэр Алекс Фергюсан летам завершыць кар’еру.

Такім чынам, апошні афіцыйны матч пад кіраўніцтвам шатландца «МЮ» правядзе 19 мая, калі ў матчы апошняга тура прэм’ер-лігі згуляе з «Вэст Бромвічам».

Пасля гэтага Фергюсан зойме ў «Манчэстэр Юнайтэд» адну з кіруючых пасадаў.

«Я вельмі шмат думаў аб сыходзе, гэтае рашэнне далося мне нялёгка. Але цяпер зручны момант. Для мяне было важна пакінуць каманду ў як мага больш моцным стане. Думаю, мне гэта ўдалося. Я буду радs стаць адначасова дырэктарам і паслом «Манчэстэр Юнайтэд», - сказаў сэр Алекс.

Алекс Фергюсан нарадзіўся 31 снежня 1941 г. у Глазга, гуляў за шэраг шатландскіх клубаў, трэнерскую кар’еру пачаў у 1974 г. «Іст Стэрлінгшыры», тройчы прыводзіў «Абердзін» да залатых медалёў чэмпіянату Шатландыі, перамогі ў Кубку ўладальнікаў кубкаў (1983), у 1986 г. на чэмпіянаце свету ў Мексіцы быў галоўным трэнерам зборнай Шатландыі.

У тым жа, 1986-м, годзе ўзначаліў «Манчэстэр Юнайтэд». Прывёў клуб да 13 перамогаў у чэмпіянаце Англіі
(1993, 1994, 1996, 1997, 1999–2001, 2003, 2007, 2008, 2009, 2011, 2013), пяць у Кубку Англіі, 10 Суперкубкаў, 4 Кубкі футбольнай Лігі, дзве перамогі ў Лізе чэмпіёнаў (1999, 2008), Кубку ўладальнікаў кубкаў ды інш.

Усяго на рахунку Фергюсана 48 трафеяў на чале МЮ (тут 38) і «Абердзіна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?