Наталля Разуменка. «Лістапад». 11 535 000 рублёў. Галерэя «Славутыя майстры».

Наталля Разуменка. «Лістапад». 11 535 000 рублёў. Галерэя «Славутыя майстры».

Аляксей Хацкевіч. «Рыбін эрас». 13 280 000 рублёў. Галерэя «Падземка».

Аляксей Хацкевіч. «Рыбін эрас». 13 280 000 рублёў. Галерэя «Падземка».

Пейзаж Эдуарда Рымаровіча. «Адліга». 14 720 000 рублёў. Галерэя «Артблік».

Пейзаж Эдуарда Рымаровіча. «Адліга». 14 720 000 рублёў. Галерэя «Артблік».

Пейзаж Ігара Бархаткова. «Конік на раллі». 25 950 000 рублёў. Галерэя «ЛаСандр-арт».

Пейзаж Ігара Бархаткова. «Конік на раллі». 25 950 000 рублёў. Галерэя «ЛаСандр-арт».

Леанід Шчамялёў. «Сакавіцкі снег». 27 000 000 рублёў. Галерэя «Канцэпцыя».

Леанід Шчамялёў. «Сакавіцкі снег». 27 000 000 рублёў. Галерэя «Канцэпцыя».

Аляксей Лунёў. Дыптых Total Zero. 33 000 000 рублёў. «Галерэя Ў».

Аляксей Лунёў. Дыптых Total Zero. 33 000 000 рублёў. «Галерэя Ў».

Пейзаж Валяр’яны Жоўтак. Без назвы. 49 000 000 рублёў. Галерэя «Беларт».

Пейзаж Валяр’яны Жоўтак. Без назвы. 49 000 000 рублёў. Галерэя «Беларт».

Жывапіс сёння цікавіць не толькі калекцыянераў, але і ў цэлым людзей нябедных. Адныя набываюць што папрасцей, падарыць шэфу, іншых вабяць дарагія рамы, якія ўдала ўпішуцца ў інтэр’ер. Карэспандэнтка «НН» абышла сталічныя галерэі і пацікавілася цэнамі на карціны. Найдаражэйшыя творы размешчаныя ў парадку павелічэння цаны.

7.

Наталля Разуменка. «Лістапад». 11 535 000 рублёў

Галерэя «Славутыя майстры»

«Карціна выканана ў тэхніцы ляўкасу з прыёмамі калажнасці, — распавядае мастачка. — Такім спосабам пішуць часта іконы. Асабіста мне ён дапамог больш цікава і аб’ёмна раскрыць тэму мінулага Мінска і ўсёй Беларусі. Гэты твор і яшчэ некаторыя складаюць выставу «Старыя паштоўкі» — гэта своеасаблівыя замалёўкі з мінулых жыццяў, розныя пакаленні знойдуць там знаёмыя для сябе вобразы».

6.

Аляксей Хацкевіч. «Рыбін эрас». 13 280 000 рублёў

Галерэя «Падземка»

«Апошнія два гады карціны з рыбамі чамусьці вельмі папулярныя, — усміхаецца дырэктар галерэі Алена Рысакова. — Не ведаю, чаму, бо цяпер і не год рыбы нават... Прыходзяць і пытаюцца: «Якія ў вас ёсць карціны з рыбамі?» Звычайна творы вісяць у нас тры месяцы. Калі не прадаюцца, то аўтар іх забірае і нясе ў іншую галерэю. «Рыбін эрас» у нас ужо два месяцы, людзі падыхо¬дзяць, цікавяцца, але менавіта гэтую пакуль не набываюць».

Карціны маладых аўтараў тут каштуюць ад 500 тысяч. Некаторыя маглі б каштаваць у разы болей, але прозвішчы мастакоў пакуль нягучныя, таму і прадаюцца карціны танней, кажа спадарыня Рысакова. Купляюць карціны беларускіх мастакоў і замежнікі. «Не так даўно прыязджалі галандцы, для іх 500 тысяч — гэта проста смешна, калі перавесці ў еўра, яны шмат чаго ў нас набылі, усё згрэблі ў машыну і павезлі. Вельмі частыя пакупнікі ў нас — расейцы, асабліва падчас майскіх святаў. Вось рыхтуемся да іх наплыву...»

5.

Пейзаж Эдуарда Рымаровіча. «Адліга». 14 720 000 рублёў

Галерэя «Артблік»

Карціна напісаная алеем, у галерэі знаходзіцца другі месяц. Прадавачка падказвае, што пакупнікі пейзажам цікавяцца, але пакуль не набываюць — часам чалавек мусіць «саспець» для такой досыць дарагой рэчы.

«Гэта ў цэнтральных галерэях больш іншаземцаў ходзіць, а нашы пакупнікі — у асноўным беларусы, — кажа дырэктарка Ганна Каралёва. — Купляюць ці на падарункі, ці сабе ў кватэру творы коштам да 5 мільёнаў. Калекцыянеры таксама прыходзяць, але ра¬дзей. Апошнім часам у іх з’явілася тэндэнцыя — набываць працы моладзі, напэўна, з надзеяй пасля прадаць даражэй, калі мастак праславіцца».

4.

Пейзаж Ігара Бархаткова. «Конік на раллі» («Лошадка на пашне»). 25 950 000 рублёў

Галерэя «ЛаСандр-арт»

«Калі мы выстаўляем кошт карціны, абавязкова ўлічваецца і статус мастака, і тэмы, на якія ён малюе, і якасць твора, — распавядае дырэктар Ларыса Бортнік. —Таму цэны выразна размяжоўваюць тыя карціны, якімі мастак увойдзе ў гісторыю мастацтва, і тыя, якімі ён зарабляе на жыццё. Напрыклад, калі папрасіць музеі выставіць цэны на тыя творы, якія экспануюцца ў іх цяпер, — мы б, напэўна, з глузду з’ехалі! Таму што гэта ўжо — набытак цэлай краіны. А тое, што можна пабачыць у галерэях­салонах, больш арыентавана на фінансавыя магчымасці пакупніка.

У аднаго і таго ж мастака ёсць танныя і дарагія карціны. Прычым апошнія ён зберагае для якой­небудзь юбілейнай персанальнай выставы, бо разумее, што ў гэтых карцінах ён дасягнуў пэўнага майстэрства, і такія карціны ён імкнецца не прадаваць.

Але калі выйсця няма, прадаць магчыма ўсё. Бо ў прынцыпе, прадаецца ўсё, што купляецца, і на кожны тавар ёсць свая цана. Нават калі мастак грудзьмі кладзецца — «Не, я гэта нізавошта не прадам!» — у пэўны момант усё роўна з’явіцца чалавек, які прапануе суму, ад якой мастак не зможа адмовіцца.

Калі казаць пра пакупнікоў, дык тых, хто можа набыць твор за 10—20 мільёнаў, зусім няшмат. Гэта не абавязкова калекцыянеры, але пасля такой сур’ёзнай пакупкі могуць і стаць імі, калі ў іх прачнецца цікавасць да мастацтва. Звычайна бяруць мільёнаў да васьмі. Людзі зрабілі рамонт, набылі дарагую мэблю, прыходзяць і просяць падабраць ім твор — бо сцяна вольная, а дызайнер сказаў, што тут павінна быць карціна ў вельмі дарагой раме. З такім падыходам часта прыходзяць не да мастацтва, а да спажывання, але калі ў гэтага спажыўца інтэлект вышэйшы за сярэдні, ён можа стаць калекцыянерам і ацаніць тое, што ён набыў. Яны кажуць пра раму, бо ім трэба дапаўненне да інтэр’ера.

Можна, вядома, у такім выпадку сказаць чалавеку: «Мы ўвогуле рамамі не гандлюем, у нас тут творы мастацтва ». Але магчыма і зайсці з іншага боку, сказаць: «Раму вы пасля падбераце, спачатку паглядзіце, які твор падабаецца вам больш». Калі ставіцца да людзей зычліва, іх магчыма навярнуць у сваю веру, паставіць іх тварам да мастацтва.

Зараз, на жаль, няшмат увагі надаецца эстэтычнаму выхаванню ў школе, культура не прывіваецца. Гісторыю мастацтваў звычайна выкладае той, хто і сам яе як след не ведае. Веды ў гэтым накірунку даюць настолькі малыя і настолькі перакошаныя, што нельга сказаць, быццам бы нашыя людзі выхоўваюцца з густам да візуальнага мастацтва. Адсюль мы не назіраем сёння культуры набыцця карцін.

Да таго ж, у апошнія гады пакупніцкая магчымасць знізілася, мы гэта адчуваем. Крызіс прывёў да таго, што цэны на спажывецкія тавары падняліся мінімум утрая. А калі людзі прыходзяць у галерэю, яны кажуць: «Крызіс, трэба паніжаць цэны на карціны!» А вы паспрабуйце так паскардзіцца, калі каўбасу набываеце — падыдзіце, скажыце гэта прадавачцы! Чаму мастак, які набывае сёння ў тры разы даражэй фарбы і іншыя матэрыялы, павінен зніжаць цану? Як яму тады жыць? Ён прыходзіць у краму так, як і астатнія, набываць тую ж каўбасу, якая падаражэла ўтрая.

Але ж мастацтва тым і розніцца ад спажывецкіх тавараў — няма неабходнасці набываць карціны штодня. Таму, калі сапраўды ёсць жаданне, магчыма на сапраўды варты твор выдаткаваць нямала грошай».

3.

Леанід Шчамялёў. «Сакавіцкі снег». 27 000 000 рублёў

Галерэя «Канцэпцыя»

«У мастака за ўсё жыццё бывае некалькі карцін, якія ён трымае пры сабе, — распавядае дырэктар Лідзія Страх. — Гэта пэўнага кшталту багаж, як самая лепшая выстава, і ён яе не прадае. Але галерэйная справа цяпер цяжкая, датацый ні ад каго няма, таксама няма ў нас мецэнатаў. Карціна Шчамялёва — адна з самых вялікіх па памеры — вісіць у нас ужо даволі даўно. Бо ў асноўным набываюць карціны за 4—5 мільёнаў. А тое, што перавышае 12—15 мільёнаў, бяруць рэдка».

2.

Аляксей Лунёў. Дыптых Total Zero. 33 000 000 рублёў

«Галерэя Ў»

Работа была створаная для праекта «Мультыплікацыі» ў 2010. Цана аўтара часта расце, калі ён бярэ ўдзел у выставах ці праектах. Гэтая праца ўдзельнічала ў «Радыусе нуля» летась і ў традыцыйнай выставе прыватных калекцый у Маскоўскім цэнтры сучаснага мастацтва. Таксама яна апублікаваная ў двух каталогах. Некаторыя эксперты абазначаюць гэтую працу і яшчэ адну — «Нічога няма» аўтарства таго ж Лунёва — знакавымі творамі канца «нулявых».

Дыптых знаходзіцца ў Маскве, але ён па¬ранейшаму на балансе галерэі, гэта значыць, у любы момант яго магчыма набыць. Калі замовяць, транспарціроўка з Расіі адбудзецца ў гэты ж дзень.

«Што тычыцца цаны, дык для дыптыха гэта няшмат, — кажа дырэктарка галерэі Валянціна Кісялёва. — Можа, для беларускага пакупніка і не зусім даступна, але на Захадзе ці ў той жа Расіі 2,5—3 тысячы даляраў за дыптых ці графіку таго ж памеру — нават мала.

Некаторыя кажуць пра падобныя працы: «Ну што тут такога, чаму яна павінна каштаваць столькі?» І — не паверыце! — прыво­дзяць у прыклад т.зв. галерэю ў ГУМе, дзе вісяць рэпрадукцыі. Гэта, вядома, пытанне адукацыі і выхавання. Некаторыя не разумеюць, што твор сучаснага мастака — гэта ідэя, якая транслюецца ад аўтара гледачу з дапамогай пэўных выяўленчых сродкаў.

На дыптых Лунёва мы пакуль не падымаем цэны — вельмі хацелася б, каб гэты твор застаўся ў Беларусі».

1.

Пейзаж Валяр’яны Жоўтак. Без назвы. 49 000 000 рублёў

Галерэя «Беларт»

«Традыцыйна высокія цэны на работы мастакоў, якіх ужо няма сярод жывых, — тлумачыць намесніца дырэктара галерэі «Беларт» Ірына Небышынец. — У нашай галерэі гэта працы Паўла Масленікава, Валяр’яны Жоўтак, Мікалая Валунца. Пасля таго, як мастак сышоў, працы робяцца ўнікальнымі. Валяр’яна Жоўтак — гэта нашая беларуская мастачка, класік пейзажнага жывапісу, некаторыя яе працы экспануюцца і ў Нацыянальным мастацкім музеі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?