Спажывецкія цэны на тавары і паслугі ў красавіку 2013 года ў параўнанні з сакавіком 2013 года ўзраслі на 0,5%,

Цэны на харчовыя тавары з пачатку года ў сярэднім узраслі на 5,8%. Больш за ўсё падаражэла бульба — на 39,3%, тытунёвыя вырабы — на 33%, агародніна — на 23,9%, алкаголь — на 14,6%, яйкі — на 14,4%.

Нагадаем, 22 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску віцэ-прэм'ер Пётр Пракаповіч заявіў, што аб'ектыўных прычын для павелічэння цэн у Беларусі няма. Паводле яго слоў, нягледзячы на рэзкі рост цэн у пачатку года (у студзені—лютым інфляцыя склала 4,3%), урад збіраецца ўтрымаць гадавы паказчык інфляцыі на ўзроўні 12%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?