У свае
Зараз Соф’я Пятроўна ходзіць у краму, узлазіць на драбінкі, каб укруціць лямпачкі, — і даглядае
Аднак у гісторыі гэтай моцнай жанчыны адбыўся нечаканы паварот. Літаральна напярэдадні 9 Мая, пакуль мы працавалі над відэа, Соф’я Пятроўна атрымала позву ў суд.Справа у тым, што яшчэ адзін яе сын патрабуе высяліць брата з кватэры і намагаецца стаць апекуном маці — на той падставе, што ёй ужо 90 гадоў.
Сярод іншых аргументаў сына — тое, што нібыта хворы брат турбуе суседзяў, што ў кватэры Соф’і Пятроўны антысанітарыя. Але ж суседзі ніколі не скардзіліся (адна з іх пры нас прыходзіла да Соф’і Пятроўны выказаць сваю падтрымку ў гэтай сітуацыі), а дома ў жанчыны ідэальны парадак.
Сітуацыя ўскладняецца тым, што 9 гадоў таму Соф’я Пятроўна падпісала дарчую, паводле якой уладальнікам кватэры лічыцца сын, які зараз і выклікае маці ў суд. Мы плануем звязацца з ім бліжэйшым часам і будзем сачыць за развіццём гісторыі. Суд адбудзецца 17 мая.
Больш за ўсё Соф’я Пятроўна баіцца, што пасля суда хворы сын можа трапіць у псіханеўралагічны дыспансер. «Ён толькі пачаў папраўляцца, хто будзе даглядаць яго, калі не я? Ды і для мяне ён — стымул жыць далей. Калі яго не будзе, я хутка згасну,« — кажа Соф’я Пятроўна.