8 траўня я сьвяткую Дзень Перамогі. У гэты дзень у 1924 годзе нарадзілася Алеся Булынка, мая бабуля, якая ў 1943 выпаўзла з падпаленай стадолы, патушылася ў лужыне і прыкінулася мёртвай. Уся яе сям’я — маці і пяцера дзяцей ад 14 да года, ператварыліся ў попел ў стадоле вёскі Жылін Брод. Апрача Жылінага Броду, на Случчыне спалілі 35 вёсак, 12 не адрадзіліся. Праз тры дні блуканьняў абгарэлая і сплаканая Алеся знайшла ў лесе сваю параненую карову Мазуру. Яны абедзьве выжылі, і дзякуючы таму жыву я. Вось вам і дзень перамогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?