Зміцер Жалезнічэнка — адзін з палітрэкрутаў. Яго, выдатніка, выгналі з універа за палітыку і забрылі ў салдаты. У войску ён прынцыпова гаварыў
«Калі Франака забіралі ў войска, ён спадзяваўся, што над ім там будуць здзекавацца. А яшчэ лепш — біць. Доўга, часта, з асалодай. Але ж і ён ім пакажа! Запаліць агонь беларушчыны ў кожным закарэлым салдацкім сэрцы! А грамадзянская супольнасць яго падтрымае і зробіць героем, як павінна была зрабіць ужо даўно. Але чамусьці ягоныя спадзевы ня спраўдзіліся. У войску было проста шэра, аднолькава і ніяк. Войска не выканала пастаўленай перад ім задачы. Таму Франак пакрыўдзіўся і па выхадзе зьняў пра войска фільм. Адпомсціў ім усім за раўнадушша. Бадай, гэта адзінае разумнае тлумачэнне ідэі фільма «Жыве Беларусь!». А вось прыдумаць тлумачэнне таго, чаму ў гэтай стужцы так шмат ляпаў і недарэчнасцяў, я не здолеў, хоць і шчыра стараўся.
Гэтая стужка не выклікае адчування, што яна мастацкая. У нас ёсць дакладна зададзеныя час і месца падзеяў, якія абсалютна рэальныя, да дробязі. Мы бярэм гэты фон, ставім туды ў цэнтр галоўнага героя і пачынаем муціць вакол яго ненавуковую фантастыку. Пры гэтым мы не кажам гледачу, што гэта фантастыка. Наадварот, мы кажам — заснавана на рэальных падзеях. Адпаведна, неабазнаны ў дэталях глядач прымае ўсё за чыстую манету. А калі разбіраешся ў пытанні, то кожную хвіліну бачыш рэчы, якіх проста не можа адбывацца. Але фільм ставіць рамкі — усё рэальна. Адпаведна, у абазнаных ствараецца ўражанне, што іх падманваюць, а ў неабазнаных — што тут канцлагер.
Не магу ўзгадаць іншых фільмаў, у якіх мяшалася б рэальнасць і выдумка такім чынам, каб неабазнаны ў дэталях глядач прымаў усё за чыстую манету. Не хапае маркераў, якія б адзначалі мастацкія перабольшванні. Разумееце, мяне хвалюе, што была абраная такая далікатная тэма. Не войска, у сэнсе, а апазіцыя. Гледачы
На жаль, у фільме агулам і ў дэталях усе перавернута з ног на галаву. Гэта плод хворай фантазіі. Тое самае «Жалезам па шкле», толькі сфабрыкаванае ў Польшчы. Але дзевачкам з польскіх арганізацый ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі мусіць спадабацца», — напісаў Зміцер Жалезнічэнка ў сваім Фэйсбуку.
Фільм выклікаў шквал водгукаў. Іншыя водгукі на фільм тут і тут.