Яроменка вывезлі пад Ракаў, але сябры вярнулі на Акрэсціна.
Сустрэць Уладзя прыйшлі экс-кандыдаты ў прэзідэнты Віталь Рымашэўскі і Уладзімір Някляеў.
Вялікі прыгожы торт для палітвязня.
Нявеста Уладзіміра Яроменка Валянціна Цюрава.
Уладзімір у зняволенні зрабіў для нявесты вось такую ружу з хлеба.
Акрэсціна: праз яго прайшлі тысячы палітарыштантаў.
Маладафронтаўца Уладзіміра Яроменка, які адбываў 15-суткавы арышт на Акрэсціна і меўся сёння выйсці на волю, вывезлі пад Ракаў.
Таксама ўзялі яго тэлефон, тры разы няправільна ўвялі PIN-code, каб ён не здолеў пазваніць сябрам і разблакаваць у бліжэйшы час сім-карту.
На Акрэсціна сабраліся каля 30 чалавек, каб сустрэць хлопца.
Людзі дачакаліся, пакуль сябры ўрэшце забяруць Уладзя з-пад Ракава, і сустрэча ўсё-такі адбылася.
0
0
0
0
0
0