Хакейная зборная Беларусі, прайграўшы камандзе Канады (1:4), устанавіла антырэкорд па колькасці кідкоў за матч на турніры.
За 60 хвілін хакеісты Андрэя Скабелкі патурбавалі галкіпера канадцаў толькі 10 разоў. Супернік нанёс па браме Дзмітрыя Мільчакова 37 кідкоў.

Дагэтуль антырэкорд належаў зборным Славеніі і Нарвегіі. У матчах супраць швейцарцаў і канадцаў адпаведна хакеісты гэтых каманд наносілі за 60 хвілін па 14 кідкоў. Пры гэтым абодва саступілі з аднолькавым лікам 1:7.

Сёння беларусы згуляюць з Нарвегіяй (21:15).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?