Міхаілу Саакашвілі як для ўваходу, так і для выхаду з першага корпуса Тбіліскага дзяржаўнага універсітэта, дзе ў пятніцу прайшла яго сустрэча са студэнтамі гэтай ВНУ, прыйшлося скарыстацца заднім выхадам з будынка.

Сустрэча праходзіла на фоне маштабнай акцыі пратэсту, якую арганізавалі былыя палітвязні, прадстаўнікі грамадскасці і самі студэнты.

«Наш пратэст выклікаў неадэкватныя адказы прэзідэнта.
У прыватнасці, калі яму задалі пытанне аб скандальных турэмных кадрах, ён зноў перанёс размову ў рэчышча расійска-грузінскіх адносін», — сказаў журналістам студэнт універсітэта Сандра Цагарэлі.
«Калі мы пачалі задаваць яму вострыя пытанні, ён назваў нас „Чэ Гевара“ і папрасіў пакінуць сустрэчу, што мы, натуральна, і зрабілі», — дадала студэнтка Тэкла Джамбулідзэ.
Сам Саакашвілі пакінуў універсітэт пад свіст і пратэстныя воклічы удзельнікаў акцыі, якія скандавалі «Саакашвілі — заяц!», «Грузія без Саакашвілі!
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?