Аварыя здарылася ў ноч з 11 на 12 мая ў вёсцы Савічы Баранавіцкага раёна, паведамляе «Intex-press».
У Баранавіцкім РАУС мяркуюць, што 20-гадовы жыхар Баранавічаў не справіўся з кіраваннем аўтамабіля «Фальксваген-Вента», машына вылецела на ўзбочыну, урэзалася ў дрэва і загарэлася.
Па словах супрацоўнікаў міліцыі, верагодна двое хлопцаў — кіроўца і 18-гадовы пасажыр — якія сядзелі наперадзе, загінулі імгненна, а 21-гадовая дзяўчына яшчэ была некаторы час жывая, аднак яе проста не было каму выцягнуць з ахопленага агнём аўтамабіля.
Праводзіцца праверка.