Еўракамісар падкрэсліў, што для дэмакратычных сіл у Беларусі не засталося магчымасці дзейнічаць, не баючыся неадкладных рэпрэсій з боку ўлад. «Менавіта такой з'яўляецца сама сутнасць рэжыму Лукашэнкі, і менавіта таму ўсе дзяржавы — члены ЕС працягваюць ставіцца да яго вельмі крытычна», — сказаў Штэфан Фюле.

Нароўні з гэтым еўракамісар пазітыўна ацаніў рэформы ва Украіне — у галіне заканадаўства, у выбарчай і юрыдычнай сістэмах. «Мы цяпер назіраем пэўны прагрэс з украінскага боку ва ўсіх трох пералічаных галінах, уключаючы найперш судовую сістэму, якая застаецца палітычна ангажыраванай. Вызваленне з няволі былога міністра ўнутраных спраў Украіны Юрыя Луцэнкі і былога міністра аховы навакольнага асяроддзя Георгія Філіпчука — рух у правільным напрамку. Аднак патрабуецца зрабіць больш, найперш даць доказы таго, што такі паўтор ўжо немагчымы», — адзначыў Фюле.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?