Нацыянальны банк Беларусі ўвёў у абарачэнне сярэбраную памятную манету «Леў. 2013 (Leo. 2013)» серыі «Знакі задыяка. 2013» наміналам 20 рублёў, пробай сплаву 925 з пакрыццём золатам пробы 999,9, масай 28,28 г, дыяметрам 41 мм.

Як паведамляе ўпраўленне інфармацыі Нацбанка, манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў выступае кант па акружнасці. Бакавая паверхня манеты гладкая.

Аверс: уверсе — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры манеты — малюнак фрагменту гравюры з работы Ars Magna Lucis et Umbrae нямецкага вучонага Афанасія Кірхера, якая ўяўляе ўзаемадзеянне нябесных цел; справа — проба сплаву, пад ёй — фірменны (таварны) знак АТ «Манетны двор Польшчы»; па крузе надпісы: уверсе — РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, унізе — намінал 20 РУБЛЁЎ і год чаканкі.

Рэверс: у цэнтры на фоне стылізаванай выявы гадзіннікаў, што знаходзяцца на гадзіннікавай вежы на плошчы Святога Марка ў Венецыі, — рэльефная пазалочаная стылізаваная выява льва, справа па крузе надпіс: LEO; унізе — устаўка: празрыстая капсула, у якой знаходзіцца рухомы сярэбраны з пазалотай філігранны элемент у выглядзе льва.

Манета адчаканена на АТ «Манетны двор Польшчы», якасцю «пруф» з пазалотай, накладам — да 10.000 штук.

«Выпушчаная ў абарачэнне манета з'яўляецца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь і абавязковая да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усякіх абмежаванняў», — гаворыцца ў паведамленні Нацбанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?