Хросны ход каля царквы ў Леніне.
Супольная малітва.
Хросны ход.
Сведкі трагедыі і іх сваякі.
Старшыня ГА БДТАПГК А. Астаповіч (злева), А. Аскальдовіч (у цэнтры), старшыня Ленінскага с/с В. Нямчэня (справа). 10.05.2013 г.
12 мая 2013 г. у былым мястэчку Ленін, зараз аднайменная вёска ў Жыткавіцкім раёне, адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнага камяню ў памяць 1200 нявінных ахвяр нацызму, якія былі закатаваны ў лютым 1943 г. Гэта жыхары самога мястэчка і навакольных вёсак, беларусы і палякі, якіх нацысты знішчылі ў адказ на захоп мястэчка савецкімі партызанамі.
Камень і мемарыяльная шыльда на камяню ўсталяваны ў цэнтры былога мястэчка, побач з брацкай магілай салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі, загінулых пры вызваленні паселішча ў
Цырымонія асвячэння праведзена архірэем, япіскапам Тураўскім Леанідам, адміністратарам Пінскай дыяцэзіі біскупам Антоніям Дзям’янкам. Папярэдне адбыліся біскупская імша ў мікашэвіцкім касцёле Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, архірэйская служба ў царкве Раства Багародзіцы ў Леніне. Пасля набаждэнстваў быў зладжаны супольны хросны ход на местачковыя хрысціянскія могілкі, дзе была праведзена супольная заупакойная малітва.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Жыткавіцкага раёнага савета дэпутатаў Ніна Рамановіч, намеснік старшыні Жыткавіцкага райвыканкаму Валерый Рагалевіч, старшыня Ленінскага сельсавету Васіль Нямчэня, дарадца Амбасады Польшчы ў Беларусі Аляксандр Васілеўскі, генеральны консул Польшчы Марэк Пэндзіх, застаўшыяся ў жывых сведкі той страшнай трагедыі, сям’я і сваякі Антонія Анджэя Аскальдовіча, прадстаўнікі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, мясцовыя жыхары.
Цырымонія адкрыцця з’явілася цудоўным прыкладам не на словах, а на справе
Удзел Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры ў падрыхтоўчых працах па стварэнню мемарыялу, па яго адкрыццю адбыўся пры падтрымцы агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма беларусамі».