Аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) заклікае беларусаў не піць на могілках 14 мая, у дзень памінання памерлых — Радаўніцу.

«Апошнім часам вельмі распаўсюджаным робіцца заганны звычай ужываць алкаголь на могілках, у тым ліку і непасрэдна на магілах. П’янства на магілах продкаў не ёсць ушанаваннем іх памяці, але з’яўляецца толькі знявагаю памяці мінулых пакаленняў беларусаў», — адзначаюць у БХД.

Аргкамітэт заклікае беларусаў адмовіцца ад гэтай звычкі і зрабіць могілкі зонай, вольнай ад алкаголю і п’янства.

Разам з тым у БХД падкрэсліваюць, што ўшанаванне памяці памерлых — гэта «справа важная і неабходная як з хрысціянскага пункту гледжання, так і агульначалавечага». «Ушанаванне памерлых дапамагае людзям узгадаць пра свае карані, пра сваю малую радзіму, адчуць сваю лучнасць з мінулымі пакаленнямі», — лічаць у БХД.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?