9–10 мая ў ваколіцах Камароўскага рынка і ўніверсама «Рыга» з’явіліся беларускамоўныя ўлёткі з выявамі і біяграфіяй вядомых беларусак. Улёткі, раздрукаваныя на прынтэры, прымацоўвалі да слупоў, на аўтобусных прыпынках, білбордах.
Прынамсі, былі заўважаныя плакаты з Касяй Камоцкай, Ларысай Геніюш, Палутай Бадуновай, Галінай Русак, Таццянай Заміроўскай.
Ніякіх кантактных дадзеных на ўлётках не было.