Нгуен Тан Зунг

Нгуен Тан Зунг

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч 16 мая сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Нгуен Тан Зунгам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Сустрэча адбудзецца ў час афіцыйнага візіту прэм'ер-міністра В'етнама ў Беларусь, які пройдзе 15-17 мая.

Бакі абмяркуюць шырокі спектр пытанняў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Асаблівая ўвага будзе ўдзелена сумесным праектам у галіне машынабудавання. Размова таксама пойдзе аб магчымасцях пашырэння партнёрства ў сферы сельскай гаспадаркі і харчавання, энергетыкі, здабычы карысных выкапняў. Будуць разгледжаны перспектывы выканання новых сумесных праектаў у лёгкай прамысловасці, фармацэўтыцы, адукацыі, навуцы, спорце і турызме.

Прэм'ер-міністры таксама абмяркуюць пытанне аб заключэнні пагаднення аб зоне свабоднага гандлю паміж Мытным саюзам Беларусі, Расіі і Казахстана і В'етнамам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?