Рычард Брэнсан у касцюме сцюардэсы ў аэропорце ў Сепанге, Малайзія. Фота Bazuki Muhammad/Reuters.
Для поўнага падабенства бізнесмену пагалілі ногі. Фота Bill Hatto/Reuters.
Вядомы брытанскі прадпрымальнік Рычард Брэнсан пераапрануўся ў сукенку сцюардэсы, прайграўшы спрэчку, паведамляе Бі-Бі-Сі.
У 2010 годзе, калі яго каманда Virgin Racing (зараз гэта расійская Marussia F1 Team) праводзіла свой дэбютны сезон у Формуле-1, Брэнсан паспрачаўся з Тоні Фернандэсам, уладальнікам іншага дэбютантам — каманды Lotus. Два мультымільянера, у кожнага з якіх ёсць свая авіякампанія, дамовіліся, што той, чыя гоначная «стайня» па выніках сезону апынецца ніжэй у турнірнай табліцы, праляціць рэйс у самалёце суперніка ў сукенцы сцюардэсы.
Virgin Racing тады скончыла чэмпіянат на дзве пазіцыі ніжэй за Lotus, аднак Брэнсану прыйшлося адкласці свой перфоманс — у пачатку 2011 года ён зламаў нагу, катаючыся на лыжах.
Аднак зараз эпатажны бізнесмен вырашыў, што настаў час расплачвацца за пройгрыш.
Квіткі на ўнікальны рэйс былі распрададзеныя на дабрачынным аўкцыёне.