У шведскім горадзе Мальме адбылася святочная цырымонія адкрыцця 58-га міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне-2013», піша supercoolpics.com. За перамогу будуць змагацца прадстаўнікі 39 краін. 14 мая і 16 мая пройдуць паўфіналы, 18 мая — фінал. Бюджэт конкурсу складзе каля $ 20 млн, што значна менш, чым у мінулым годзе. Па словах арганізатараў, уся ўвага будзе засяроджана на выкананні, а не на спецэфектах.

Сёлета Беларусь прымае ўдзел у самым папулярным песенным шоу Еўропы ў 10-ы раз. Алёна Ланская выканае кампазіцыю «Solayoh» бельгійскага кампазітара Марка Паэлінка і брытанскага паэта Марціна Кінга пад 11 нумарам у першым паўфінале 14 мая.

Болей здымкаў глядзіце тут.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0