Абед для «бедных» — за 9000 рублёў.
Еўрарадыё паснедала ў школьнай сталоўцы.
«Калі там натуральная адбіўная, то будзе 15 тысяч рублёў. Калі проста рубленая катлета, то танней. Дзеці раз на тыдзень здаюць грошы, зацвярджаецца двухтыднёвае меню камбінатам школьнага харчавання», — малююць схему харчавання ў вучняў
І запэўніваюць: 80% дзяцей харчуецца, нікога не прымушаюць. Па 15 тысяч на дзень, ужо 75 тысяч на тыдзень і… 300 на месяц. Не так і танна.
Кошт школьнага абеду залежыць ад… багацця бацькоў, здзіўляюць мяне ў камбінаце школьнага харчавання Савецкага раёна Мінска.Ёсць элітныя гімназіі, дзе дзеці любяць натуральнае есці: бефстроганаў, шашлык з філе птушкі. Тады даражэй абед: і 14 і 15 тысяч рублёў», — тлумачаць на камбінаце.«Дзе якія бацькі ў якой школе, вы ж разумееце, ад гэтага залежыць.
Тут заўважаюць, што кошты на прадукты «плаваючыя». Добра падаражала і мяса, і каўбаса.
Кіруюся ў звычайную сталічную школу № 21, каб пакаштаваць абед. Даюць капусту, катлету з макаронамі і сок. Іншых варыянтаў тут не прапаноўваюць. Аддаю за ўсё крыху больш за 9 тысяч рублёў.
Суп смачны, не халодны, катлета таксама смачная. Макароны крыху сухаватыя без соусу. Дзецям, падабаецца, ядуць амаль усе, упэўнівае намесніца дырэктара па выхаваўчай працы Варвара Падгайская. Яна таксама харчуецца ў сталовай, «каб ведаць, што даюць дзецям»:
«У асноўным, не харчуюцца па стане здароўя, але матывацыя незразумелая, бо яно ж дыетычнае. Ніхто не скардзіцца на харчаванне. У асноўным, кошт фіксаваны, змены нязначныя — тысяча, дзве тысячы рублёў».
У сталовай заўважаю, сапраўды ядуць. Каб пакідалі на талерках ежу, не бачу.
Павары ў сталовай кажуць, што дзеці аддаюць на харчаванне 10, максімум — 12 тысяч на дзень. За маленькімі сочаць, каб елі. Тут жа дзяжураць два васьмікласнікі. Рады, што вызвалілі ад заняткаў.
«Мне пакуль піражкоў і ўсяго, што ёсць у сталовай, хапае. А калі яшчэ што спатрэбіцца — дома паем», — кажа васьмікласнік Арцём.
З яго класу толькі адзін хлопец не харчуецца ў сталовай, прыгадвае Арцём.
Сярэдні абед у беларускай сталовай каштуе 14.470 рублёў, перадае Белстат. Атрымоўваецца, школьны абед у Мінску