Зборная Славеніі дала бой Канадзе на чэмпіянаце свету па хакеі. У сваім заключным матчы «рысі» вялі ў ліку пасля першага перыяда (0:2), але, урэшце, саступілі ў авертайме 3:4.

Славенія пакідае элітны дывізіён, куды вярнулася толькі год таму. Затое «рысі» едуць на Алімпіяду ў Сочы, не пусціўшы беларусаў.

Зборная Беларусі на гэтым чэмпіянаце выйграла толькі адзін матч, менавіта ў Славеніі — 3:4.

Канада — 18 (7), Швейцарыя — 17 (6), Швецыя -12 (6), Нарвегія — 9 (6), Чэхія — 8 (6), Данія — 6 (6), Беларусь — 3 (6), Славенія — 2 (7).

У аўторак гуляюць: Беларусь — Швейцарыя (12:15), Чэхія — Нарвегія, Данія — Швецыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?