У інтэрнэце знайшоў працяг скандал, звязаны з работай мінскіх салярыяў. Аказалася, абгарэлую ў салярыі дзяўчыну сыграла актрыса.

Акрамя таго, шэраг СМІ выказалі здагадку, што і сама гісторыя апынулася выдумкай. Аднак актрыса, якая сыграла ахвяру салярыя, запэўніла Tut.by, што гісторыя заснаваная на рэальных падзеях.

Нагадаем, што тэлеканал СТВ на сваім сайце размясціў сюжэт з праграмы «Добро пожаловаться!». Дзяўчына ледзь не са слязамі на вачах распавядала: перад паездкай на адпачынак у Турцыю яна вырашыла трохі загарэць, але ў выніку пасля 15-хвіліннага сеансу дзяўчына абгарэла.

Алёна Пеліпас ​​паказала «пацярпелыя» часткі цела — рукі і твар, а таксама заявіла аб жаданні запатрабаваць кампенсацыю з салярыя за сарваную паездку і сапсаваную знешнасць.

«Комсомольская правда» в Беларусі» паспрабавала адшукаць «пацярпелую» дзяўчыну, трубку мабільніка зняў яе менеджар.
«Справа ў тым, што Алёна ўсяго толькі сыграла гэтую гісторыю. Яна студэнтка, будучая актрыса, журналісты самі звярнуліся да яе з просьбай паказаць іншую дзяўчыну», — сказаў ён.
«Алене далі тэкст, загрыміравалі, і яна працавала па сцэнары», — дадаў менеджар.
Прадстаўнік пачаткоўкі-актрысы сцвярджае, што за гэтую ролю Алене не заплацілі ні капейкі. Яна пагадзілася сыграць, абы ў яе партфоліа з’явілася яшчэ адна творчая праца.
Алёна Пеліпас ​​заявіла карэспандэнту Tut.by, што «гэтая гісторыя заснаваная на рэальных фактах», але за падрабязнымі каментарамі параіла звярнуцца на СТВ. У прэс-службе тэлеканала ад каментароў адмовіліся.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?