«Таронта», за які выступае беларускі форвард Міхаіл Грабоўскі, у гасцях прайграў «Бостану» з лікам 4:5 у авертайме, выйграючы па ходзе матчу 4:1!

Грабоўскі вызначыўся галявой перадачай.

У наступны этап Кубка Стэнлі прайшоў «Бостан» і паўфінале Усходняй канферэнцыі згуляе з «Рэйнджэрс». Іншую пару склалі: «Пітсбург» і «Атава».

Пары на Захадзе: «Чыкага» — «Дэтройт», «Лос-Анджэлес»«Сан-Хасэ».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0