Да заканчэння тэрміну, які палітык Павел Севярынец (на фота 2) адбывае на «хіміі» ў спецкамендатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, засталося каля пяці месяцаў. Карэспандэнт БелаПАН наведаў апазіцыянера, які расказаў аб сваім жыцці ва ўмовах абмежавання волі.

«Дзякуй Богу, вясна. Мой тэрмін падыходзіць да завяршэння. Тут значна лягчэй, чым тым, хто знаходзіцца ў зняволенні ў турмах і зонах, — адзначыў Севярынец. — Стаўленне адміністрацыі тут адносна роўнае. Напэўна, гэта тлумачыцца тым, што абмежаванне волі — гэта не яе пазбаўленне. Тут кожны крок можа быць выкладзены ў інтэрнэт, таму, скажам так, яны апасаюцца».

Спецкамендатура размешчана ў былым ваенным гарадку, дзе амаль усе пабудовы сёння здадзены ў арэнду. Каля інтэрната «хімікаў» абсталявана спортпляцоўка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?