Белстат апублікаваў статыстыку наведвальнасці беларускіх музеяў за 2012 год. За год 162 музеі краіны наведалі 5,7 мільёна чалавек.
Для параўнання, у 2011 год было 5,3 мільёна наведвальнікаў у 160 музеях.

У выніку топ-7 самых папулярных музеяў выглядае наступным чынам:

1. Нясвіжскі палац — 431 тысяча наведнікаў

2. Брэсцкая крэпасць — 355,4 тысячы

3. Гомельскі палаца-паркавы комплекс — 309,2 тысячы

4. Мірскі замак — 275,5 тысяч

5. Музей ВАВ — 234,9 тысяч

6. Полацкі музей-запаведнік — 223,9 тысяч

7. Нацыянальны мастацкі музей — 215,8 тысяч.

Нясвіжскі палац вырваўся на першае месца пасля праведзенай рэканструкцыі. Пазалетась яго наведала 210 тысяч чалавек, а летась удвая больш.

А вось мемарыяльны комплекс у Хатыні ў топ-7 зноў не трапіў. Летась туды прыехалі 204,5 тысячы чалавек.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?