На чэмпіянаце свету па хакеі зборная Славакіі ў заключным матчы групавога турніру выйграла ў ЗША з лікам 4:1 і незалежна ад пазасталых матчаў выйшла ў чвэрцьфінал.
Дарэчы, за зборную ЗША выступае гулец, што мае беларускія карані — Алекс Гальчанюк.
Сёння ў гэтай групе Фінляндыя згуляе з Латвіяй, а Германія з Францыяй.
Расія — 15 (7), ЗША — 15 (7), Фінляндыя — 14 (6), Славакія — 10 (7), Германія — 7 (6), Латвія — 6 (6), Францыя — 6 (6), Аўстрыя — 5 (7).
Адзначым, што чвэрцьфіналы гуляюцца ўнутры групы. Так, што Расія, напрыклад, можа згуляць у 1/4; фіналу з ЗША, калі Фінляндыя зойме першае месца.