Шпіёнскі набор? У інтэрнэце выказваюць сумневы, што ўсё так проста.

Шпіёнскі набор? У інтэрнэце выказваюць сумневы, што ўсё так проста.

У дыпламата знайшлі ліст з абяцаннем грошай і інструкцыямі.

У дыпламата знайшлі ліст з абяцаннем грошай і інструкцыямі.

Раян Фогл працаваў трэцім сакратаром пасольства ў Маскве.

Раян Фогл працаваў трэцім сакратаром пасольства ў Маскве.

Затрыманне дыпламата паказалі на канале Russia Today.

Затрыманне дыпламата паказалі на канале Russia Today.

Затрыманне адбылося каля поўначы.

Затрыманне адбылося каля поўначы.

Затрыманы ў Маскве за шпіянаж амерыканскі дыпламат Раян Фогл прапаноўваў супрацоўніку расійскіх спецслужбаў $ 1 млн у год за супрацоўніцтва, перадае РІА «Навіны» са спасылкай на расійскую спецслужбу ФСБ.

ФСБ паказала кадры аператыўнай здымкі, у якой фігуруе ліст са словамі Фогла.

«Мы гатовыя прапанаваць Вам 100 тысяч даляраў і абмеркаваць Ваш досвед, веды і супрацоўніцтва. Пры гэтым аплата можа быць значна большай, калі Вы гатовыя адказаць на канкрэтныя пытанні. Акрамя гэтага, за доўгатэрміновае супрацоўніцтва мы прапануем да $ 1 млн у год з абяцаннем дадатковых бонусаў за інфармацыю, якая нам дапаможа», — паведамляецца ў лісце.

Затрыманы Фогл працаваў трэцім сакратаром пасольства ЗША ў Расіі. Пры затрыманні ў яго сканфіскавалі таксама спецыяльныя тэхнічныя сродкі і... парыкі. Прынамсі, так сцвярджае расійскі тэлеканал Russia Today.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?