Зборнай Чэхіі ў апошнім матчы групавога турніру на чэмпіянаце свету, каб выйсці ў чвэрцьфінал, трэба было абавязкова перамагаць Нарвегію, і чэхі выдатна справіліся з задачай — 7:0.
Апошнюю шайбу ў матчы закінуў форвард мінскага «Дынама» Збынек Іргл.

Дарэчы галкіпер мінскага «Дынама» і зборнай Нарвегіі Ларс Хаўген быў заменены на 14-й хвіліне пры ліку 0:3.

Нагадаем, што беларусы прайгралі чэхам 0:2, а Нарвегіі — 1:3.

Такім чынам: Швейцарыя — 20 (7 гульняў), Канада — 18 (7), Швецыя — 12 (6), Чэхія — 11 (7), Нарвегія — 9 (7), Данія — 6 (6), Беларусь — 3 (7), Славенія — 2 (7).

Няглядзечы на тое, што ў нашай групе застаўся адзін матч (Швецыя — Данія), склад чвэрцьфінальных параў у нашай групе ўжо вядомы (чвэрцьфіналы пройдуць унутры групаў у чацвер):

Фінляндыя — Славакія (13:00), Швейцарыя — Чэхія (15:45), Расія — ЗША (18:30), Канада — Швецыя (21:15),
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0